У лядовым палацы выступіў мядзведзь з чырвона-зялёным сцягам (Фота)
31- 10.03.2010, 15:30
У лядовым палацы Баранавічаў прайшло цыркавое прадстаўленне, на якім былі паказаны вельмі дзіўныя нумары.
Як паведамляе газета «Intex-press», 6 і 7 сакавіка ў Баранавічах у лядовым палацы выступаў Вялікі Маскоўскі цырк з праграмай «Leonidi».
Сярод іншых нумароў, гледачы ўбачылі і выступ жывых мядзведзяў. Па загадкавай задумцы рэжысёраў адзін з іх ездзіў па арэне на ровары з вялікім чырвона-зялёным сцягам.
