banner1 banner1 banner1

11.03.2010

АБСЕ асцерагаецца, што закон аб інтэрнэце накіраваны супраць незалежных сайтаў 3

12:09, — Палітыка

Офіс прадстаўніка АБСЕ па свабодзе СМІ падрыхтаваў экспертызу ўказу Лукашэнкі аб цэнзуры інтэрнэту.

Дакумент ужо накіраваны беларускім уладам. У ім пералічаныя як станоўчыя, так і адмоўныя моманты ўказу з пункту гледжання міжнародных экспертаў у галіне свабоды выказвання, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Пра гэта кажацца ў Рэгулярнай справаздачы, якую прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ Міклаш Харашці падрыхтаваў для Пастаяннай Рады Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Справаздача быў прадстаўленая 4 сакавіка.

Згодна з аналіза экспертаў АБСЕ, указ Лукашэнкі №60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі Інтэрнэт», падпісаны 1 лютага 2010 года, утрымлівае шэраг станоўчых момантаў, у прыватнасці:

– інфармацыя аб органах улады будзе дасягальная грамадзянам (у тым ліку журналістам), паколькі палажэнні ўказу прадугледжваюць адказнасць гэтых установаў за размяшчэнне інфармацыі аб сваёй дзейнасці на іх сайтах;

– аўтарскае права ў інтэрнэце будзе абароненае;

– правайдэры інтэрнэт-паслугаў будуць праходзіць дзяржаўную рэгістрацыю па заяўным прынцыпе;

– правайдэры інтэрнэт-паслугаў не будуць адказваць за інфармацыю, размешчаную ў інтэрнэце.

«Што датычыць гэтых палажэнняў указа, шмат што будзе залежаць ад таго, як яны ўжываюцца, - кажацца ў справаздачы. – Прававы інструмант, які будзе ўжывацца, павінен выключаць небяспеку абмежавання свабоды інтэрнэту ў Беларусі».

Галоўныя падставы для непакою, якія вызначылі эксперты АБСЕ, датычаць наступных палажэнняў указу:

– Указ абавязвае ўласнікаў і адміністратараў інтэрнэт-парталаў і адміністратараў інтэрнэт-клубаў і інтэрнэт-кавярняў праводзіць ідэнтыфікацыю іх наведнікаў, захоўваць гэтыя запісы і асабістыя дадзеныя карыстальнікаў. Гэтае ж правіла ўжываецца і да тэхнічных сродкаў карыстальнікаў інтэрнэт-паслугаў, якія выкарыстоўваюцца для падключэння да інтэрнэту.

– Незразумела, хто і як будзе вызначаць сутнасць інфармацыі, у дачынні да якой будзе атрыманы запыт на абмежаванне доступу. Вызначэнне тыпаў шкоднай інфармацыі паводле беларускага заканадаўства дапускае прававую двухсэнсоўнасць катэгорыяў.

– У выпадку немагчымасці выканання загада адпаведнага органа па выпраўленні парушэнняў ці спыненні аказання інтэрнэт-паслугаў, адказнасць за змест пераходзіць на правайдэраў інтэрнэт-паслугаў, уласнікаў і адміністратараў пунктаў калектыўнага карыстання інтэрнэтам.

– Пералік інфармацыі, якая павінна быць размешчаная на вэб-сайтах органаў улады і іншых дзяржустановаў, вельмі абмежаваны;

– Указ патрабуе, каб у матэрыялах СМІ, якія распаўсюджваюцца праз інтэрнэт, утрымліваліся гіперспасылкі на першакрыніцу інфармацыі. Гэта з'яўляецца дадатковым патрабаваннем да рэдакцыяў, якое не можа быць выкананае ў выпадку, калі першакрыніцай з'яўляецца не крыніца ў Інтэрнэце.

Прымаючы да ўвагі вышэйпералічанае і той факт, што канкрэтныя правілы палажэнняў указу будуць распрацаваныя да 1 траўня, эксперт АБСЕ выказаў шэраг рэкамендацыяў, якія адпавядаюць абавязальніцтвам АБСЕ у галіне свабоды слова.

– адмяніць абавязковую ідэнтыфікацыю карыстальнікаў інтэрнэт-паслугаў і іх тэхнічных сродкаў падключэння да інтэрнэту;

– патлумачыць значэнне і працэдуру ўвядзення абмежаванняў на распаўсюджванне забароненай інфармацыі;

– патлумачыць сферы адказнасці правайдэраў інтэрнэт-паслугаў у выпадку немагчымасці выканання загада адпаведнага органа па выпраўленні парушэнняў ці спыненні аказання інтэрнэт-паслугаў;

– разгледзець магчымасць патрабавання да органаў улады і іншых дзяржаўных установаў публікаваць інфармацыю не толькі пра іх дзейнасць, але і пра вынікі гэтай дзейнасці;

– адмяніць патрабаванне ўключаць гіперспасылкі на першакрыніцу інфармацыі ў матэрыялах СМІ, якія распаўсюджваюцца праз інтэрнэт;

«Я спадзяюся, што гэтыя прапановы будуць улічаныя пры далейшай распрацоўцы заканадаўства, якое датычыць інтэрнэту ў Беларусі, - адзначыў Міклаш Харашці. – Мой офіс працягне дапамагаць Беларусі ў рэфармаванні заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі. Мы гатовыя разам з беларускімі ўладамі арганізаваць круглы стол па пытаннях заканадаўства ў галіне Інтэрнэт».

Напісаць каментар (3)

Навіны
па тэме

Экспарт

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  02.09.10  03.09.10
EUR3 830.263 853.47
USD3 015.003 015.00
RUB97.8998.25

«Хросны бацька». 1, 2 і 3 часткі

Фільм, які забаранілі паказваць у Беларусі


Свабоду Аўтуховічу і Асіпенка!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах


Цэнзура ў Байнэце

Ты за свабодны iнтэрнэт?


Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»


Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?


Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   03.09   04.09 
Брэст Ясно+15
+6
Ясно+17
+6
Віцебск Дождь+9
+6
Туман+11
+3
Гомель Ветренно+15
+7
Ясно+19
+7
Гродна Небольшой дождь+14
+6
Туман+16
+6
Мінск Небольшой дождь+11
+6
Туман+13
+3
Магілёў Небольшой дождь+12
+6
Туман+15
+4

Новости Байнета

Папулярныя навіны

Забавы трактарыстаў (Відэа) (34816)

27.08, 11:35, — Грамадства

Дыктатар cфальсіфікаваў уласную біяграфію (Відэа, фота) (22379)

1.09, 9:20, — Палітыка

Беларускі ОНТ пра аўтапрабег Пуціна: Дурні на дарогах (Відэа) (22169)

2.09, 9:41, — Палітыка

Лукашэнка: Да тэракту ў амбасадзе РФ датычныя нягоднікі і падонкі з расейскіх спецслужбаў (21529)

1.09, 15:13, — Палітыка

Совсем один (Фото) (20883)

27.08, 15:14, Светлана Калинкина, "Народная Воля" — Палітыка

Пуцін пра Лукашэнку: Я нават не памятаю, што ён казаў (20316)

30.08, 14:16, — Палітыка

Амбасаду Расеі ў Менску закідалі «кактэйлямі Молатава» (Відэа) (20019)

31.08, 8:54, — Палітыка

«Новая политика»: Дыктатура ў Беларусі набліжаецца да фіналу (16936)

1.09, 11:33, — Палітыка

Переполох в Боровлянах: детей не пускали в школу, взрослых не выпускали из общежитий (16580)

1.09, 19:21, — Грамадства

Кіраўнік палітычнага дэпартамента «Адзінай Расеі»: Менскія пагромшчыкі пад каўпаком у Лукашэнкі (14607)

31.08, 12:47, — Палітыка

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: