9 чэрвеня 2026, aўторак, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларусбанк» адмаўляецца ісці на міравую з Сяргеем Скрабцом

1

10 сакавіка дадому да былога палітвязня і дэпутата Сяргея Скрабца ізноў прышлі судовыя выканаўцы з Першамайскага суда Менска.

Судовыя выканаўцы ізноў прыходзілі апісваць маёмасць.

Сяргей Скрабец, які быў асуджаны і адбыў тэрмін па абвінавачванні ў вымантачванні крэдыту ў дзяржавы, прапісаны і жыве разам са сваімі бацькамі. Ужо двойчы судовыя выканаўцы апісвалі маёмасць у бацькоў, а ў гэты раз прышлі шукаць новую маёмасць.

На лагічнае пытанне Сяргея Скрабца: «Колькі можна хадзіць – бо апісваць жа няма чаго?» быў адказ: «Будзем хадзіць, пакуль не пагасіш доўг. А паколькі ты яго ніколі не пагасіш…»

Сяргей Скрабец ужо звяртаўся да старшыні «Беларусбанка» Надзеі Ермаковай з прапановай падпісаць міравую. Была адмова. Хаця з астатнімі фігурантамі крымінальнай справы, за выключэннем Сяргея Скрабца і яго брата Аляксандра, падобныя пагадненні падпісаныя.

«З усімі астатнімі асуджанымі па справе «Беларусбанк» падпісаў пагадненні. Акрамя мяне і брата. Я так разумею, калі падпісваюць пагадненне – я змагу выязджаць за мяжу. А гэтага вельмі не хочацца пэўным таварышам», - рэзюмаваў Сяргей Скрабец.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках