19 траўня 2024, Нядзеля, 12:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцам адмаўляюць у назіранні за «выбарамі»

2

Прадстаўніку «Беларускага Хельсінкскага камітэта» у Салігорску Леаніду Мархотку раённая камісія адмовіла ў акрэдытацыі ў якасці назіральніка.

Праваабаронца падаў у камісію адпаведную выпіску з пратаколу паседжання Савета грамадскага аб'яднання, але ў выніку атрымаў афіцыйную адмову, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Варта адзначыць, што па аналагічных дакументах аб накіраванні назіральніка ў Слуцку прадстаўнік БХК Віталь Амяльковіч атрымаў станоўчы адказ.

Праваабаронца не збіраецца спыняць спробы зарэгістравацца назіральнікам у раённай камісіі і мае намер сабраць 10 подпісаў выбаршчыкаў, каб атрымаць акрэдытацыю.

Дарэчы, салігорскі моладзевы актывіст Іван Шыла быў зарэгістраваны назіральнікам у Салігорскай раённай камісіі толькі з другой спробы. Атрымаўшы адмову ў рэгістрацыі, ён паўторна сабраў неабходную колькасць подпісаў выбаршчыкаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках