9 чэрвеня 2026, aўторак, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прынц Чарльз наведае Белавежскую пушчу

3

Прынц Уэльскі разам з жонкай Камілай маюць намер наведаць Белавежскую пушчу - рэліктавы першабытны лес на мяжы Польшчы і Беларусі.

Пра гэта паведамляе Agence France-Presse. Як перадае «Радыё Свабода», агенцтва цытуе адну з прадстаўніц кіраўніцтва сумежнага з Беларуссю Падляскага ваяводства Польшчы Еленту Гадэк.

Паводле яе слоў, прынц Чарльз і яго жонка выказалі жаданне ўбачыць «белавежскіх зуброў у іх унікальным прыродным асяроддзі». Яны даўно чулі пра гэты ўнікальны першабытны лес, які ў дагістарычныя часы распасціраўся на ўсю Еўропу, а цяпер захаваўся толькі на беларуска-польскай мяжы, у Белавескім рэгіёне. Тут жыве і самая вялікая ў свеце папуляцыя зуброў (каля 450 з польскага боку і 350 - з беларускага). Яны – сваякі амерыканскім бізонам і знаходзяцца пад пагрозай знікнення.

Прадстаўнікі каралеўскай дынастыі таксама збіраюцца наведаць і невялікую вёску на польска-беларускай мяжы - Крушыняны. Тут жывуць нашчадкі татараў, якія апынуліся ў гэтых месцах у канцы 17 стагоддзя. Прынца і яго жонку цікавіць, як адчувае сябе татарская меншасць, карэннае мусульманскае насельніцтва ў краіне, дзе пераважаюць рымска-каталіцкія традыцыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках