Даляр падаражэў адразу на 8 рублёў
- 16.04.2010, 15:24
Курс даляра ЗША па выніках біржавога гандлю, які адбыўся 16 красавіка, вырас на 8 рублёў і склаў 2.963 рублі.
Па дадзеных Беларускай валютна-фондавай біржы, у гандлі далярам удзельнічала 26 банкаў. Аб'ём здзелак склаў 114 млн. 164 тыс. (попыт - 114 млн. 164 тыс., прапанова – 79 млн. 702 тыс.), паведамляе БелаПАН.
У гандлі расійскім рублём удзельнічала 27 банкаў. Курс зменшыўся на 0,08 рублі да 102,06 рублі. Аб'ём гандлю склаў 649 млн. 670 тыс. расійскіх рублёў (попыт - 649 млн. 670 тыс., прапанова - 660 млн. 161 тыс.).
У гандлі еўра прынялі удзел 24 банкі. Аб'ём здзелак склаў 15 млн. 342 тыс. (попыт - 8 млн. 663 тыс., прапанова - 15 млн. 342 тыс.), а курс зменшыўся на 7 рублёў да 4.010 рублёў.