1 чэрвеня 2024, Субота, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Менскай кальцавой фура «вынесла» дарожнікаў у кювет (Фота)

10

Сур'ёзнае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося ў нядзелю на 21 кіламетры Менскай кальцавой аўтадарогі.

ДТЗ адбылося паміж бізнэс-цэнтрам «XXI стагоддзе» і з'ездам на Лагойскі тракт. Як паведамляе «Інтэрфакс», напачатку 12-й дня, у грузавік ДРБУ-12, працоўныя якога да гэтага часу скончылі рамонтныя працы і прыбралі ўсе часовыя знакі ў кузаў аўтамабіля, урэзалася фура, якая рухалася па ўнутраным кальцы. У выніку ДТЗ грузавік дарожнікаў скамячыў агароджу і вылецеў у кювет.

Пацярпелых у выніку дарожна-транспартнага здарэння няма. Грузавік ДРБУ-12, выглядае, аднаўленню не падлягае, фура таксама моцна пашкоджаная.

Сітуацыю пракаментавалі ў ДАІ Першамайскага раёна Менска. «Седлавы цягач «Рэно», рухаўся па МКАД з боку Лагойскага тракта ў бок вуліцы Гінтаўта ў крайняй правай паласе руху. Пры ўзнікненні перашкоды – грузавога аўтамабіля «Форд», які стаяў ля правага боку дарогі - кіроўца не прыняў мераў да спынення транспартнага сродку. У выніку гэтага, аўтамабіль «Рэно» здзейсніў наезд на «Форд», які прыйшоў у рух, наехаў на агараджальны металічны парапет і з'ехаў у кювет. Пацярпелых няма», - паведаміла старэйшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзялення ДАІ Першамайскага РАУС Наталля Стралкоўская.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках