20 красавiка 2024, Субота, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заснавальніка «Віцебскага кур'ера» будуць судзіць

2

Увечары 1 красавіка заснавальніка газеты «Віцебскі кур'ер» Віктара Рамнёва затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

У Віктара Рамнёва канфіскавалі 53 асобнікі выдання і склалі пратакол за распаўсюд друкаванай прадукцыі без выходных звестак, паведамляе «Радыё Свабода».

Міліцыянты сказалі, што перададуць пратакол у Першамайскі раённы суд Віцебска. Разгляд справы Віктара Рамнёва адбудзецца 8 красавіка.

Рамнёў з абвінавачваннем катэгарычны не згодны: газета зарэгістраваная ў Расеі, друкуецца ў Смаленску, і выходныя звесткі пазначаныя на апошняй старонцы кожнага нумара.

У мінулы раз суд Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці не прыняў гэтыя аргументы да увагі. 25 сакавіка міліцыянты Лёзненскага РАУС затрымалі машыну Рамнёва недалёка ад расейска-беларускай мяжы і канфіскавалі наклад газэты - 10 тысячаў асобнікаў. А ўвечары таго ж дня заснавальніка газеты пакаралі штрафам у 1,2 мільёна рублёў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках