21 траўня 2024, aўторак, 0:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па ўзроўні свабоды Беларусь на 189 месцы ў свеце

6

Амерыканская праваабарончая арганізацыя «Freedom House» апублікавала даклад аб стане свабоды слова ў свеце.

У цяперашнім дакладзе аб стане свабоды слова ў свеце амерыканскай праваабарончай арганізацыі «Freedom House» Беларусь знаходзіцца на 189 месцы нароўні з Узбекістанам. Усяго ў гэтым рэйтынгу 196 краінаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле «Freedom House», у 2009 годзе прыблізна ў траціны краінаў свету была свабода прэсы, у адной траціне гэтая свабода часткова абмежаваная, а ў траціне свабоды прэсы папросту няма.

Беларусь традыцыйна ў рэйтынгах свабоды слова «Freedom House» трапляе ў канец спісу, як краіна з несвабоднай прэсай.

Паводле «Freedom House», летась найбольш свабоднымі былі журналісты паўночнаеўрапейскіх краінаў: Фінляндыі, Ісландыі, Нарвегіі і Швецыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках