20 траўня 2024, панядзелак, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Багапш чакае прызнання ад афіцыйнага Менска

5

Кіраўнік непрызнанай Абхазіі Сяргей Багапш спадзяецца, што Беларусь і Украіна хутка прызнаюць яго краіну.

«Я з асцярожным аптымізмам стаўлюся да гэтага. Для нас гэта архіважна, каб Украіна пайшла на прызнанне. Каб Беларусь нарэшце вырашылася і закрыла гэтую тэму», - цытуе Багапша РИА Новости.

Незалежнасць самаабвешчаных дзяржаваў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі прызналі толькі чатыры краіны - Расея, Нікарагуа, Наўру і Венесуэла.

Пра тое, што Беларусь прызнае незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, Аляксандр Лукашэнка заявіў яшчэ ў верасні пазамінулага года. Аднак шмат хто з незалежных экспертаў ацаніў гэтую заяву як гульню з Еўразвязам для атрымання крэдытаў.

У сакавіку 2009 года падчас сустрэчы з Сяргеем Багапшам Аляксандр Лукашэнка заявіў:

«Мы з прэзідэнтам Расеі ўжо абмяркоўвалі праблемы, якія тут, у гэтым рэгіёне, ёсць з пункту гледжання эканомікі і датычаць Беларусі. Тэмаў для размовы шмат, і перш за ўсё гаспадарчыя. Бо пасля здабыцця незалежнасці заўсёды справаў дадаецца. Мы будзем радыя, што з удзелам Беларусі атрымаецца вырашыць больш праблемаў, якія існуюць у гэтым рэгіёне».

У жніўні 2009 года падчас паездкі ў Сочы Лукашэнка зноў сустракаўся з лідэрамі непрызнаных каўказскіх рэспублікаў. На ўказанне беларускага кіраўніка ў лістападзе Абхазію і Паўднёвую Асецію наведалі дэпутаты «палаты прадстаўнікоў».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках