21 траўня 2024, aўторак, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі МЗС па-ранейшаму збіраецца ўступаць у СГА разам з Расеяй

7

Нягледзячы на заяву расейскага боку аб аднабаковым ўступленні ў СГА, афіцыйны Менск поўны надзеяў скласці Расеі кампанію.

Беларусь звернецца да расейскага боку па ўдакладненне яе пазіцыі адносна фармату ўступлення ў СГА. Пра гэта, як перадае «Интерфакс», заявіў журналістам на брыфінгу ў Менску прэс-сакратар міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Савіных.

«Мы прынялі да ўвагі гэтыя публікацыі (адносна заявы першага віцэ-прэм'ера РФ Ігара Шувалава) і ў афіцыйных кантактах удакладнім пазіцыю (Расеі)», - сказаў А.Савіных.

Прэс-сакратар МЗС падкрэсліў, што гэтая заява І.Шувалава не з'яўляецца афіцыйнай заявай Расеі. «У нас ёсць дамоўленасць трох прэзідэнтаў у частцы сумеснага, узгодненага працэсу ўступлення трох краінаў у СГА», - адзначыў ён.

«Мы зыходзім з таго, што гэтыя дамоўленасці захоўваюцца, і могуць быць адмененыя толькі на ўзроўні прэзідэнта», - канстатаваў А.Савіных.

«Працэс гэты (сінхранізаванага ўступлення ў СГА) вельмі складаны, патрабуе гнуткасці і розных тактычных падыходаў. У прынцыпе, мы вядзём гаворку пра ўступленне трох краінаў у СГА, і важна, каб гэты працэс быў сінхранізаваны ў часе і ажыццяўляўся на агульных умовах», - дадаў прэс-сакратар МЗС.

Адказваючы на пытанне пра магчымыя дзеянні Беларусі ў выпадку афіцыйнай пазіцыі Расеі па адступленні па гэтай дамоўленасці, А.Савіных адзначыў: «Я, як афіцыйны прадстаўнік МЗС, пазбаўлены радасці і раскошы казаць ва ўмоўным ладзе, я магу толькі давесці да вас афіцыйную пазіцыю міністэрства замежных справаў і інфармацыю пра падзеі, якія адбываюцца».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках