20 траўня 2024, панядзелак, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белпошта» будзе рассылаць лісты ветэранаў па-за чаргой

Улады не падвышаюць ветэранам пенсіі, а дапамагаюць - па дробязі.

Да 31 мая ўсе простыя і заказныя лісты з паметкай «Ветэранскія» у краіны СНД будуць даходзіць хутчэй.

- Мы праводзім акцыю для ветэранаў з 17 красавіка па 31 траўня, - распавяла «Камсамольскай праўдзе ў Беларусі» Алена Прокопеня, інжынер упраўлення паштовых тэхналогій і лагістыкі «Белпошты». - Усе простыя і заказныя лісты ветэранаў у краіны СНД будуць апрацоўвацца і перасылаць у прыярытэтным парадку. Без спагнання дадатковых плацяжоў. Для гэтага нашаму кліенту трэба толькі зрабіць пазнаку на пярэднім баку канверта «Ветэранскія».

Падобная акцыя праводзіцца і ў Расіі. Пошты заключылі пагадненне.

- Мы дамовіліся з расейцамі, што лісты нашых ветэранаў будуць рассартыроўвацца ў некалькі разоў хутчэй. І гэта вельмі важна для нас. Бо Расея - вялізная краіна, і лісты па Расеі ідуць значна даўжэй. А нашы ветэраны часцей за ўсё пішуць менавіта ў Расею.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках