28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада ЗША: Трэба расследаваць парушэнні падчас мясцовых «выбараў»

5

Амбасада ЗША заклікае беларускія ўлады «адкрыта і непрадузята» расследаваць выпадкі парушэнняў падчас выбарчай кампаніі па «выбарах» у мясцовыя саветы.

У каментары БелаПАН у прэс-службе амерыканскай дыпмісіі адзначылі, што, «наколькі вядома амбасадзе, паведамленні пра парушэнні паступалі як у дзень выбараў, так і падчас падрыхтоўкі да выбараў». У прыватнасці, паступалі паведамленні пра «запалохванне і ціск на незалежных кандыдатаў, абмежаванні на правядзенне перадвыбарчай кампаніі, злоўжыванні падчас датэрміновага галасавання і падліку галасоў, а таксама пра абмежаванне дзейнасці мясцовых і міжнародных назіральнікаў».

«Калі гэтыя скаргі выявяцца абгрунтаванымі, дык мясцовыя выбары могуць стаць страчанай магчымасцю для Беларусі і яе народа», — заяўляюць у амбасадзе ЗША.

У дыпмісіі нагадалі аб канструктыўным рашэнні беларускага кіраўніцтва запрасіць увесну 2009 года прадстаўнікоў БДІПЧ АБСЕ, грамадскіх арганізацыяў і палітычных партыяў да абмеркавання пытання пра тое, як наблізіць выбарчае заканадаўства Беларусі да міжнародных і еўрапейскіх стандартаў.

«На жаль, гэтае супрацоўніцтва спынілася гэтак жа нечакана, як і пачалося. Выбарчы кодэкс быў прыняты без якога-небудзь папярэдняга грамадскага абмеркавання», — адзначылі ў амбасадзе ЗША.

Амерыканскія дыпламаты выказалі надзею на тое, што «канструктыўны дыялог, распачаты ўвесну 2009 года, будзе адноўлены і пройдзе адкрыта і празрыста перад правядзеннем наступных выбараў».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках