Попыт на даляры ў 10 разоў перавысіў прапанову
4- 5.04.2010, 16:50
Курс даляра ЗША па выніках біржавых таргоў, якія прайшлі 5 красавіка, склаў 2.970 рублёў.
Пры гэтым попыт на амерыканскую валюту перавысіў прапанову ў 10 разоў.
Паводле дадзеных БВФБ, у таргах далярам удзельнічала 25 банкаў. Аб'ём пагадненняў склаў 31 млн. 43 тыс. (попыт - 31 млн. 43 тыс., прапанова - 2 млн. 871 тыс.).
У таргах расейскім рублём удзельнічала 26 банкаў. Аб'ём таргоў склаў 339 млн. 872 тыс. расейскіх рублёў (попыт - 339 млн. 872 тыс., прапанова - 314 млн. 694 тыс.), а курс вырас на 0,04 рубля да 101,68 рубля.
Таргі па еўра не праводзіліся.