19 траўня 2024, Нядзеля, 8:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брусэль прыняў план выратавання еўразоны

У Еўропе маюць намер любой цаной пазбегнуць таго, каб даўгавы крызіс краінаў еўразоны прыняў характар эпідэміі.

Кошт пытання – 750 мільярдаў еўра – вызначылі міністры фінансаў 27 краінаў-чальцоў Еўразвяза, перадае тэлеканал «Еўраньюс».

Дзяржавы, што апынуліся, як і Грэцыя на мяжы дэфолту, атрымаюць дапамогу за кошт Еўрапейскага стабілізацыйнага механізму. Яго кошт – 500 мільярдаў еўра, з якіх 60 млрд еўра будуць давацца ў выглядзе крэдытаў Еўракамісіяй.

На 440 млрд еўра дзяржавы зоны еўра змогуць даць гарантыі па пазыках. МВФ у выратаванне адзінай еўрапейскай валюты таксама зробіць свой унёсак у памеры 250 млрд. еўра.

Пры гэтым гаворка ідзе не пра фонд, дзе акумуляваныя жывыя сродкі, а менавіта пра механізм для хуткага збору крэдытных сродкаў.

Так крэдыты на 60 млрд. еўра даюцца Еўракамісіяй пад 5% гадавых. Такога кшталту крэдытная лінія на 50 млрд. еўра існуе для краінаў, якія ў еўразону не ўваходзяць.

Таксама чальцы зоны еўра даюць сваім праблемным суседзям гарантыі на 440 млрд. еўра тэрмінам на тры гады, пад якія будуць скупляцца даўгі найболш слабых краінаў зоны еўра. Але каб выратаваннем краіны заняўся гэты фонд, яна павінна выканаць жорсткія ўмовы, блізкія да патрабаванняў МВФ.

«Бюджэтныя высілкі дзяржаваў – чальцоў Еўразвяза, фінансавы ўдзел з боку Еўракамісіі і дзяржаў еўразоны, і меры, якія прыймаюцца Еўрапейскім цэнтрабанкам, сведчаць, што мы робім усё неабходнае, каб абараніць еўра, чаго б гэта ні каштавала», - заяўляе еўракамісар па грашовай палітыцы Олі Рэн.

Акрамя таго, ЕЦБ у хуткім часе пачне выкупляць буйныя аб'ёмы аблігацыяў краінаў зоны еўра.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках