10 чэрвеня 2026, Серада, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гены неандэртальцаў выяўленыя ў сучасных людзей

11

Значная колькасць людзей, якія жывуць зараз, маюць у сваёй біялагічнай структуры гены неандэртальцаў.

Гэты факт, які здаецца неверагодным, выявіў навуковы калектыў са знакамітага Інстытута эвалюцыйнай антрапалогіі імя Макса Планка.

Даследаванні паказалі, што да 4% сучасных жыхароў Еўразіі маюць гены, якія дасталіся ім у спадчыну ад неандэртальцаў. «Неандэртальцы цалкам не зніклі, яны працягваюць жыць сярод нас у форме генетычнай спадчыннасці», - заявіў адзін з кіраўнікоў прац прафесар Свантэ Паава.

Адкрыццё зробленае ў выніку поўнай расшыфроўкі генетычнага кода неандэртальцаў і яго параўнання з кодам сучасных людзей.

Неандэртальцы, якія разглядаліся сучаснай навукай як тупіковая галіна развіцця чалавечага роду, засялялі Зямлю на працягу амаль 250 тыс. гадоў і вымерлі 24 тыс. гадоў таму. Працяглы час яны жылі побач з сучасным відам чалавека разумнага (homo sapiens), аднак, не вытрымаўшы канкурэнцыі з боку апошняга, зніклі.

Навука лічыла, што продкі сучасных людзей і неандэртальцы, нягледзячы на сваю відаву блізкасць, ніколі не ўтваралі сумесных параў і сем'яў. Аднак цяпер гэты пункт гледжання пастаўлена пад сумнеў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках