18 траўня 2024, Субота, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сацыялагічнай лабараторыі «НОВАК» канфіскавалі ўсе дакументы

11

СМІ паведамляюць, што ў офісе сацыялагічнай службы «НОВАК» міліцыя справакавала канфлікт і пачала ўжываць сілу да супрацоўнікам кампаніі.

Як паведаміў сайт «Беларускі партызан», у офісе прайшоў ператрус, супрацоўнікі міліцыі і людзі ў цывільным спрабавалі пранікнуць у памяшканні, у якіх захоўваюцца фінансавыя дакументы кампаніі. Аднак кіраўнікі сацыялагічнай лабараторыі прасілі дачакацца прыезду бухгалтара, каб пры ім праводзілася выманне дакументаў. Аднак міліцыянты не захацелі нікога чакаць і выклікалі дадатковыя сілы АМАПу. Адбыўся сілавы захоп тэхнікі і дакументаў вядомай сацыялагічнай лабараторыі, адзначае сайт.

Кампанія «НОВАК» - гэта найстарэйшая сацыялягічная лябараторыя ў Беларусі. Яна шмат гадоў удзельнічае ў міжнародных сацыялагічных праектах сумесна з расійскімі найбуйнейшымі сацыялагічнымі службамі. Яе паслугамі карыстаецца нават дзяржаўнае Беларускае тэлебачанне

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках