18 траўня 2024, Субота, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадаваць рэкламу на незарэгістраваных сайтах забаронена

23

Ажыццяўляць любую гаспадарчую дзейнасць з выкарыстаннем сайтаў, не зарэгістраваных у БелГІЭ, забаронена.

Такое меркаванне выказалі прадстаўнікі Мінсувязі 26 траўня падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай новаму заканадаўству аб інтэрнэце. Больш дэталёва парадак размяшчэння рэкламы на інтэрнэт-сайтах прадстаўнікі Мінсувязі параілі ўдакладніць у Міністэрстве гандлю, піша Electroname.

Нагадаем, паводле пункта 2 указа №60 "з 1 ліпеня 2010 г. дзейнасць па рэалізацыі тавараў, выкананні працаў, аказанні паслугаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з выкарыстаннем інфармацыйных сетак, сістэмаў і рэсурсаў, якія маюць падключэнне да сеткі Інтэрнэт, ажыццяўляецца юрыдычнымі асобамі, іх філіяламі і прадстаўніцтвамі, створанымі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, з месцазнаходжаннем у Рэспубліцы Беларусь, а таксама індывідуальнымі прадпрымальнікамі, зарэгістраванымі ў Рэспубліцы Беларусь, з выкарыстаннем інфармацыйных сетак, сістэмаў і рэсурсаў нацыянальнага сегменту сеткі Інтэрнэт, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і зарэгістраваных у вызначаным парадку". Усе сайты, размешчаныя на беларускіх хостынгавых пляцоўках, абавязаныя прайсці рэгістрацыю ў БелГІЭ.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках