Пакістан: тэрарысты захапілі ў закладнікі 1500 «няправільных» мусульманаў
- 28.05.2010, 15:20
У пакістанскім горадзе Лахор група ўзброеных баевікоў напала на дзве мячэці.
У закладніках апынуліся каля паўтарох тысячаў прыхаджанаў, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на The Times of India. Адказнасць за напад ўзяла на сябе Пакістанская ячэйка руху «Талібан». Паводле дадзеных выратавальных службаў і гарадскіх уладаў, прынамсі 16 чалавек загінулі.
Як паведамляе AFP са спасылкай на мясцовых чыноўнікаў, тэрарысты адкрылі агонь па мусульманах, якія маліліся. Акрамя таго, яны кідалі ў памяшканні мячэцяў гранаты. Прыхаджанаў прынамсі адной з двух мячэцяў яны захапілі ў закладнікі.
Сярод закладнікаў ёсьць параненыя, аднак нават прыблізная колькасць пацярпелых не паведамляецца. Абедзве мячэці, якія перанеслі напады, належаць да Ахмадзійскай мусульманскай суполкі - руху, што адкалоўся ад ісламу.
Мясцовыя спецслужбы ўжо сцягнутыя да месца падзеяў. Баявікі адстрэльваліся ад паліцэйскіх з даху будынка.