24 красавiка 2024, Серада, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анжаліка Борыс сыходзіць з пасады старшыні Саюза палякаў

6

«Гэта было нечакана. Мы ўсе шакаваныя такім рашэннем», - заяўляе намстаршыні СПБ Анджэй Пачобут.

Анжаліка Борыс, старшыня незалежнага Саюза палякаў Беларусі, 12 чэрвеня абвясціла пра намер пакінуць пасаду старшыні арганізацыі. Гэта адбылося на сходзе мясцовых актывістаў арганізацыі.

Намеснік старшыні Саюза палякаў Анджэй Пачобут заявіў газеце «Наша Ніва», што гэта было нечаканым для сябраў арганізацыі.

«Зараз актывісты збіраюцца прасіць Анжаліку Борыс застацца на пасадзе старшыні», - паведаміў Пачобут.

У сувязі з рашэннем Анжалікі Борыс, якая матывавала яго важным прычынамі асабістага характару, у бліжэйшую суботу – 19 чэрвеня – пройдзе сход Рады арганізацыі. У выпадку, калі Борыс не зменіць свайго рашэння, на сходзе вырашыцца пытанне аб прызначэнні выканаўцы абавязкаў старшыні СПБ.

У адпаведнасці са статутам арганізацыі, в.а. старшыні будзе займаць гэтую пасаду да канца тэрміну свайго папярэдніка. У гэтым выпадку гэта яшчэ 2,5 гады. У СПБ пакуль не спяшаюцца назваць імя магчымага пераемніка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках