3 траўня 2024, Пятніца, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады не збіраюцца увекавечваць памяць герояў Грунвальду

19

Грамадскасць прапаноўвала закласці помнік у гонар герояў Грунвальду, а таксама назваць адну з плошчаў імем Грунвальдскай перамогі.

Па словах намесніка старшыні нацыянальнага грамадскага аргкамітэта па святкаванні 600-годдзя перамогі пад Грунвальдам, мастака Міколы Купавы, дзяржава пакуль ніяк не рэагуе на прапановы таварыства па ўвекавечанні ў Менску памяці і герояў Грунвальду.

«У сваіх зваротах мы прапаноўвалі закласці помнік у гонар герояў Грунвальду на сталічных плошчах Мяснікова або Юбілейнай, а таксама перайменаваць адну з іх ў плошчу ім. Грунвальдскай перамогі, - сказаў Купава. - Уздымалася пытанне аб перайменаванні шэрагу сталічных вуліц, у тым ліку Савецкай, Камуністычнай і Фрунзе, а таксама праспекта Дзяржынскага ў гонар Вітаўта Вялікага, караля Ягайлы, князёў Лугвена Мсціслаўскага, Юрыя Лугвеновіча і Жыгімонта Карыбутовіча. А на тэрыторыі старога саду паміж вуліцамі Максіма Танка, Кальварыйскай і Ціміразева мы прапанавалі закласці парк ім. Вітаўта Вялікага».

Па яго словах, на ўсе прапановы аргкамітэт пакуль не атрымаў ніякага адказу, хоць да юбілею перамогі пад Грунвальдам засталося два дні, піша БелаПАН.

Мікола Купава адзначыў, што рэканструяваны 30 харугваў, пад якімі 15 ліпеня 1410 года ваявалі паліцы з беларускіх зямель на Грунвальдскім полі. Ён лічыць, што гэтыя харугвы трэба папулярызаваць праз творы мастацтва і літаратуры. «Вось чаму мы звярнуліся ў Міністэрства культуры з прапановай надаць гэтым харугвамі статус гісторыка-культурных каштоўнасцяў», - паведаміў Купава.

Па яго словах, ужо каля 200 прадстаўнікоў сталічных рыцарскіх клубаў, удзельнікаў мастацкіх калектываў і асобных выканаўцаў адправіліся пад Грунвальд. «Мяркуецца, што ў святкаванні юбілею слаўнай перамогі прымуць удзел і дэлегацыі з іншых гарадоў Беларусі», - сказаў Купава.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках