21 траўня 2024, aўторак, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зборная Галандыі выйшла ў фінал Чэмпіянату свету

19

У паўфінале галандцы перамаглі зборную Уругвая з лікам 3:2.

У вырашальным спаборніцтве, які адбудзецца 11 ліпеня, Галандыі будзе супрацьстаяць пераможца другога паўфіналу, у якім сустрэнуцца зборныя Гішпаніі і Нямеччыны, паведамляе Lenta.ru.

Галандцы адкрылі лік на 18-й хвіліне гульні з Уругваем - дасягнуў мэты далёкі ўдар капітана зборнай Нідэрландаў Джавані ван Бронкхарста. Адгуляліся паўднёваамерыканцы ў фінале першага тайма: з далёкім ударам Дзіега Форлана не справіўся галандскі брамнік Мартэн Стэкеленбург.

На 70-й хвіліне галандцаў вывеў наперад Вэслі Снэйдэр. Калі Снэйдэр біў па варотах, яго партнёр па камандзе Робін ван Персі, магчыма, знаходзіўся ў становішчы «па-за гульнёй». І хоць мяча ван Персі не закрануў, у галявы эпізодзе ён узяў удзел. Арбітр Раўшан Ірматаў з Узбекістана палічыў, што афсайду не было, і залічыў гол Снэйдэра.

Яшчэ праз тры хвіліны галандцы забілі трэці гол – Ар’ен Робэн галавой скіраваў мяч ў вароты саперніка пасля падачы з флангу ў выкананні Дзірка Кейта.

Уругвайцам удалося скараціць адставанне да мінімума ўжо ў дадатковы час - Максіміліяна Перэйра нанёс дакладны ўдар з-за межаў штрафной. Аднак дамагчыся большага паўднёваамерыканцы не змаглі, і цяпер іх чакае матч за трэцяе месца.

Што тычыцца зборнай Галандыі, то яна ў фінале згуляе з Гішпаніяй ці Нямеччынай. Паўфінальны матч гэтых зборных пройдзе 7 ліпеня і пачнецца ў 21:30.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках