Абмен расейскай валюты - толькі па пашпарце?
28- 9.07.2010, 10:46
Пры спробе абмяняць у абменным пункце 6 тысячаў расейскіх рублёў на беларускія ў чытача сайта charter97.org запатрабавалі пашпарт.
Як паведаміў charter97.org чытач Ігар, сёння раніцай ён паспрабаваў прадаць расейскую валюту ў адным з абменнікаў у цэнтры Менска. Калі ён працягнуў у акенца шэсць тысячных купюраў, аператар пункта запатрабавала ў яго пашпарт.
Па словах касіркі, пару тыдняў таму беларускае МУС разаслала па банках указанне - патрабаваць з грамадзянаў, якія разменьваюць буйныя сумы расейскіх рублёў, пашпарт з фіксацыяй пашпартных дадзеных. Прычым, распараджэнне датычыць менавіта расейскай валюты.
Ні на дзвярах ва ўваходзе ў абменны пункт, ні на акенцы ніякіх апавяшчэнняў, пры гэтым, не вісіць.