5 лiстапада 2024, aўторак, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік палітычнага дэпартамента «Адзінай Расеі»: Менскія пагромшчыкі пад каўпаком у Лукашэнкі

46

Спецслужбы Беларусі валодалі інфармацыяй па акцыі, якая рыхтавалася, лічаць у кіруючай партыі РФ.

Можна меркаваць, што спецслужбы Беларусі валодалі інфармацыяй па акцыі ля расейскай амбасады ў Менску, якая рыхтавалася. І той факт, што сілы правапарадку не прадухілілі гэты інцыдэнт, кажа пра тое, што - гэта сігнал для кіраўніцтва Расеі і для ўсіх нас. Пра гэта заявіў у аўторак, 31 жніўня, кіраўнік палітычнага дэпартамента партыі «Адзіная Расея» Аляксей Чадаеў. Каментуючы сайту «Адзінай Расеі» - ER.RU - інцыдэнт каля расейскай амбасады ў Менску, якая патрапіла пад напад з боку невядомых, Чадаеў адзначыў:

«Беларусь – гэта вельмі невялікая краіна, дзе ўсе адзін аднаго ведаюць. Ступень інфармацыйнай празрыстасці для спецслужбаў дастаткова высокая. У прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі пяць ці шэсць розных спецыяльных кантораў, якія займаюцца зборам інфармацыі. Усе «барацьбіты з рэжымам» і актывісты знаходзяцца пад шчыльным каўпаком. Таму ўявіць, што нейкія сілы планавалі такую сур'ёзную акцыю і ніхто пра гэта не ведаў, - гэта смешна.

Можна меркаваць, што спецслужбы Беларусі валодалі інфармацыяй па акцыі, якая рыхтавалася. І той факт, што сілы правапарадку не прадухілілі гэты інцыдэнт ля расейскай амбасады, кажа пра тое, што гэта - сігнал для кіраўніцтва Расеі і для ўсіх нас. Сігнал, які трэба прыняць да ведама».

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках