9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ ганялася за ліхачом у цэнтры Гародні

26

Некалькі машын гарадзенскай ДАІ 1 верасня гналіся па цэнтры горада за ліхім кіроўцам.

Як перадае «Еўрарадыё», хлопец вырашыў з ветрыкам пракаціць сяброўку на BMW. Неўзабаве паездка перайшла ў пагоню, як у баевіках. Кіроўца ледзь не сутыкнуўся з маршруткай і цудам не збіў слуп на скрыжаванні вуліц Ажэшкі і Дзяржынскага. За правапарушэнні ў дачыненні да яго было складзена 7 пратаколаў.

Як высветлілася, раней 20-гадовы хлопец ужо 20 раз парушаў правілы дарожнага руху. Двойчы ён сядаў за руль нецвярозым. На момант пагоні кіроўца не меў правоў.

Як кажа інспектар гарадзенскай ДАІ Іна Карасевіч, цяпер няўдалы кіроўца атрымае сур'ёзны штраф:

«Малады чалавек праігнараваў усе патрабаванні спыніцца і пачаў уцякаць. Кругі ён наварочваў канкрэтныя. Некалькі разоў ён выязджаў на Савецкую плошчу, дзе заязджаў на бардзюры, на тратуары. На вуліцы Акадэмічнай ён спыніўся і збіраўся збегчы. Там нашы супрацоўнікі яго затрымалі».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках