9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея прадаставіць В'етнаму крэдыт на будаўніцтва першай АЭС

8

Расея гарантуе В'етнаму крэдыт на будаўніцтва ў краіне першай атамнай станцыі.

Пра гэта паведаміў РІА «Новости» адзін з удзельнікаў расейскай дэлегацыі на чале з гендырэктарам дзяржкарпарацыі «Росатом» Сяргеем Кірыенкам па выніках візіту ў В'етнам.

«Мы павінны паскорыць працу над міжураддамовай па будаўніцтве першай атамнай станцыі ў В'етнаме з тым, каб яе падпісаць у канцы кастрычніка 2010 года», - заявіў прэм'ер-міністр В'етнама Нгуен Тан Зунг пасля сустрэчы з Кірыенкам.

У сваю чаргу, кіраўнік «Росатома» запэўніў, што «мы скончым будаўніцтва станцыі дакладна ў тыя тэрміны, якія вы вызначыце і на самым высокім узроўні якасці».

Кірыенка сказаў, што падчас размовы з міністрам гандлю былі ўзгодненыя практычна ўсе ключавыя моманты міжурадавага пагаднення РФ і В'етнама і, у прыватнасці, Расея гарантуе прадастаўленне крэдыту на будаўніцтва атамнай станцыі.

«Акрамя таго, мы гатовыя забяспечыць гарантыі пастаўкі свежага ядзернага паліва на ўвесь тэрмін эксплуатацыі, а таксама забяспечыць вяртанне паліва для перапрацоўкі, вырашыўшы такім чынам усе пытанні ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, звязаныя з абыходжаннем з адпрацаваным ядзерным палівам на тэрыторыі В'етнама. Мы таксама дамовіліся пра стварэнне навукова-тэхнічнага цэнтра па развіцці атамнай энергетыкі на в'етнамскай тэрыторыі і ўжо пачалі вялікую праграму па падрыхтоўцы кадраў. Падобны цэнтр мы адкрылі ў Вобнінску некалькі дзён таму і спадзяемся, што да кастрычніка туды прыедуць першыя студэнты і першыя в'етнамскія спецыялісты для павышэння кваліфікацыі», - сказаў Кірыенка.

Таксама ён паведаміў, што расейская кампанія Е4, якая абраная В'етнамскай электраэнергетычнай карпарацыяй IVN для правядзення ацэнкі тэхніка-эканамічнага абгрунтавання першай в'етнамскай АЭС, пачне выкананне гэтых работ за свой кошт, каб не губляць час, а затым IVN выкупіць вынікі гэтай працы за кошт крэдытных рэсурсаў .

У сваю чаргу, крыніца ў расейскай дэлегацыі паведаміла, што паводле дасягнутай дамоўленасці дэлегацыя Мінфіна В'етнама прыедзе ў Маскву на перамовы па крэдыце ў сярэдзіне верасня.

В'етнам мае намер да 2030 года пабудаваць 15 ГВт атамных магутнасцяў. Для будаўніцтва АЭС вызначаныя восем пляцовак у пяці правінцыях. На кожнай пляцоўцы можа быць устаноўлена ад чатырох да шасці энергаблокаў.

Па плане, першая АЭС магутнасцю ў 1 тысячу МВт павінна ўступіць у строй да 2020 года. Да 2025 года агульная магутнасць уведзеных у строй энергааграгатаў АЭС павінна дасягнуць 8 ГВт, а да 2030 года павінны пачаць працаваць 13 энергааграгатаў агульнай магутнасцю 15 ГВт, што складзе 10% ад агульнага аб'ёму вырабленай у краіне электраэнергіі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках