9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дружына дынамаўскіх заўзятараў замяніла на трыбунах міліцыю

7

Футбольныя фанаты менскага «Дынама» стварылі ўласную службу бяспекі.

На апошніх хатніх матчах каманды менавіта яна, а не міліцыя кантралюе паводзіны заўзятараў.

«Гэта робіцца ў першую чаргу каб не раздражняць тых, хто прысутнічае ў сектары, — паведаміў «Еўрарадыё» прэс-сакратар менскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі. — Таму што калі ў гэты натоўп, падагрэты эмоцыямі, пойдзе супрацоўнік міліцыі (апрануты па форме, прадстаўнік улады, адным словам — чужы), развіццё канфлікту амаль непазбежнае. Ну, а калі свой свайму скажа — як кажуць, крумкач крумкачу вачэй не выдзеўбе».

Ініцыятарамі стварэння фанацкай службы бяспекі выступілі самі міліцыянты.

«Мы, можа быць, не да канца выконваем пэўныя інструкцыі, калі згаджаемся на працу гэтай, так скажам, народнай дружыны. Усё гэта з часам павінна набыць прававую аснову. Але, пагадзіцеся, нашмат эфектыўней, калі на сектары падчас канфліктнай сітуацыі свой свайго папросіць супакоіцца», - кажа Ластоўскі.

Нагадаем, ідэя стварэння ўласнай службы бяспекі з заўзятараў узнікла пасля таго, як дынамаўскія «ультрас» змаглі бесперашкодна вывесіць на трыбунах банэр, які ўсхваляў Рудольфа Геса — намесніка Гітлера ў нацысцкай партыі. За гэта клуб быў аштрафаваны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках