9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выходзіць зборнік вершаў арыштаванага Міхася Башуры

7

Менскае прыватнае выдавецтва «Галіяфы» здало ў друк зборнік вершаў Міхася Башуры «Думкі – гэта не гульня».

Зборнік складаецца з вершаў як з ранейшай кнігі паэта «Паліванне на мух са шланга», так і зусім новых, паведамляе «Радыё Рацыя».

Навіна гэта стала сюрпрызам для самога Міхася Башуры, які зараз знаходзіцца ў Жодзінскім следчым ізалятары, ён даведаўся пра яе на сустрэчы з адвакатам. Дырэктар выдавецтва «Галіяфы» Зміцер Вішнёў паведаміў, што ўжо ідзе абмеркаванне пагаднення аб публічнай прэзентацыі кнігі:

- Кніжка Міхася ўжо знаходзіцца ў друку. Мяркуецца, на працягу двух тыдняў яна, мусіць, выйдзе. Вось зараз мы займаемся высвятленнем таго, дзе будзе праходзіць яе прэзентацыя, і высвятляем дату.

Нагадаем, актывіст кампаніі «Гавары праўду» Міхась Башура абвінавачаны ў падробцы даведкі аб даходах, якую ён 2 гады таму падаў у банк, каб атрымаць крэдыт. За гэта паэту пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі, альбо грашовы штраф, альбо 5 гадоў абмежавання волі. Башура не прызнае сябе вінаватым і тлумачыць усё памылкай пры разліках.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках