26 красавiка 2024, Пятніца, 22:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кевін Спэйсі: «Жыве Беларусь!» (Відэа)

41

У межах Глабальнай артыстычнай кампаніі салідарнасці з Беларуссю, амерыканскі акцёр Кевін Спэйсі звярнуўся да беларусаў.

Кевін Спэйсі - актор, рэжысёр, прадзюсер. З 2003 года - кіраўнік найстарэйшага лонданскага тэатра Old Vic, на сцэне якога за 200 гадоў бесперапыннай працы адыграла ўся краса брытанскага тэатра.

Ягоны ўдзел прынес поспех велізарнай колькасці фільмаў, якія атрымлівалі самыя прэстыжныя сусветныя прызы і прэміі: «Сем», «Поўнач у садзе дабра і зла», «Сакрэты Лос-Анджэлеса», «Генры і Джун», «Перамоўшчык», «Амерыканская прыгажосць» , «Звычайныя падазраваныя» , «Жыццё Дэвіда Гейла»... Ягонымі партнёрамі былі ледзь ці не ўсе галівудскія зоркі. Кевін Спэйсі за чвэрцьстагоддзевую кінакар'еру змог папрацаваць з выдатнымі рэжысёрамі: Майкам Нікалсам, Філіпам Кауфманам, Дэвідам Фінчэрам, Клінтам Іствудам, Аланам Пакулай, Джоэлам Шумахерам, Сэмам Мэндэсам і шматлікімі іншымі.

У 1999 годзе Кевін Спэйсі быў прызнаны лепшым акторам дзесяцігоддзя на думку часопіса «England`s Empire». Ён двухразовы ўладальнік прэміі «Оскар» за выкананне галоўнай ролі ў фільме «Амерыканская прыгажосць» (1999) і за лепшую ролю другога плану ў фільме «Звычайныя падазраваныя» (1995).

3 лістапада 2010 г Кевіну Спэйсі было нададзенае званне Камандора ордэна Брытанскай імперыі.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках