Юрысты Украіны занепакоеныя ціскам на беларускіх адвакатаў
2- 16.01.2011, 16:09
Праўленне Асацыяцыі юрыстаў Украіны (АЮУ) у сваёй заяве выказала занепакоенасць ціскам на беларускіх адвакатаў з боку Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
У паведамленні Міністэрства юстыцыі Беларусі «Аб парушэнні заканадаўства аб адвакатуры", якое размешчанае на афіцыйным сайце Міністэрства, вядзецца, што «асобныя адвакаты, якія ажыццяўляюць абарону асоб, якія ўдзельнічалі 19-20 снежня 2010 года ў здзяйсненні дзеянняў, накіраваных на арганізацыю масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся спробамі захопу дзяржаўных установаў, знішчэннем маёмасці, узброеным супрацьдзеяннем прадстаўнікам улады, дапусцілі грубыя парушэнні Правілаў прафесійнай этыкі адваката, дзеючага заканадаўства, у тым ліку Закона Рэспублікі Беларусь «Аб адвакатуры».
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь адзначае, што «асобныя адвакаты, злоўжываючы сваім правам на абарону іншых асоб, якія скажаюць інфармацыю аб ходзе следства і аб магчымасці рэалізацыі правоў сваіх падабаронных на юрыдычную дапамогу, стан іх здароўя і ўмовы ўтрымання, тэндэнцыйна падаюць інфармацыю аб рабоце праваахоўных органаў краіны».
Пры такіх абставінах, Міністэрства юстыцыі Беларусі зрабіла прадстаўленне кіраўніцтву Менскай гарадской калегіі адвакатаў, у якім ўказала на нізкі прафесійны ўзровень асобных адвакатаў, парушэнне Правілаў прафесійнай этыкі і патрабуе неадкладных мер па іх безумоўным выкананні.
На думку Праўлення Асацыяцыі юрыстаў Украіны, такія дзеянні дзяржаўнага органа могуць мець вынікам ўмяшанне ў дзейнасць адвакатаў і парушэнне свабоды слова.
Праўлення Асацыяцыі юрыстаў Украіны выказвае надзею, што Рэспубліка Беларусь як дзяржава будзе гарантаваць незалежнасць адвакатуры, што з'яўляецца залогам абароны правоў і свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь.