21 снежня 2024, Субота, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Плошчы Незалежнасці паставілі свечкі і праспявалі "Магутны Божа"

38

На акцыю салідарнасці ў цэнтры Мінска прыйшло каля ста чалавек. Аднак вядомыя палітыкі і грамадскія дзеячы ў ёй не ўдзельнічалі.

20.35 Акцыя практычна скончаная. Каля Чырвонага касцёла засталося 10-20 чалавек, большасць ужо разышлася.

Па словах карэспандэнта Еўрарадыё Віталя Ругайна, акцыя доўжылася, аднак, не паўгадзіны: свечкі пачалі ставіць задоўга да прызначанага часу (20.00).

З вядомых асобаў карэспандэнты Еўрарадыё пабачылі толькі прадстаўніка Партыі БНФ Ігара Лялькова.

20.28 Каля гатэля "Мінск" затрымалі аднаго з удзельнікаў акцыі. Людзі без формы схапілі мужчыну, запхнулі ў мікрааўтобус фольксваген і павезлі ў бок інстытута культуры. Як паведамляе карэспандэнт Еўрарадыё, гэта быў Валер Сядоў — мужчына, які паставіў плакат з патрабаваннем вызваліць Мікалая Статкевіча. Хутчэй за ўсё, яго затрымалі менавіта за актыўныя паводзіны на акцыі.

20.10 Каля касцёла святых Сымона і Алены сабралося прыкладна 70 чалавек. Каля скульптуры арханёла Міхаіла удзельнікі паставілі ўжо некалькі дзясяткаў свечак. Некаторыя заспявалі духоўны гімн "Магутны Божа".

Адзін з удзельнікаў паставіў самаробны плакат з надпісам "Свабоду Мікалаю Статкевічу!" і партрэтам палітвязня. Аднак гэты аркуш неўзабаве забраў хлопец у джынсах і некуды панёс.

19.55 На Плошчы Незалежнасці сабралося некалькі дзясяткаў чалавек. Людзі падыходзяць да Чырвонага касцёла і ставяць каля яго свечкі.

Нагадаем, незарэгістраваны ў Беларусі "Малады Фронт" заклікаў усіх неабыякавых людзей згадаць разгон мірнай акцыі 19 снежня. Маладфронтаўцы прапанавалі праз месяц пасля падзеяў прыйсці да Дома ўраду і паставіць свечку.

Як паведаміў журналіст Еўрарадыё Віталь Ругайн, удзельнікі акцыі ставяць свечкі каля Чырвонага касцёла. Некаторыя з іх пасля гэтага сыходзяць, іншыя застаюцца. Вядомых палітыкаў сярод удзельнікаў акцыі не відаць.

Па ўсё плошчы шмат супрацоўнікаў сліавыз структур у цывільным. Аднак удзельнікам акцыі яны паукль не перашкаджаюць.

Фота і відэа: Віталь Ругайн, Ілля Маліноўскі

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках