29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ узламвае акаўнты беларусаў у сацыяльных сетках?

58
КДБ узламвае акаўнты беларусаў у сацыяльных сетках?

Акаўнты дэмакратычных актывістаў і звычайных беларусаў у сацыяльных сетках Вконтакте і Facebook пасля 19 снежня апынуліся ўзламаныя.

Ахвярамі "невядомых" зламыснікаў сталі інтэрнэт-карыстальнікі, якія трапілі ў поле зроку спецслужбаў пасля мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў 19 снежня ў Менску.

Як паведамляюць чытачы charter97.org, якія апынуліся пасля крывавага разгону дэманстрацыі і наступнай хвалі рэпрэсій за кратамі, за час адсідкі фрэнды ў сацыяльных сетках бачылі сядзельцаў ў онлайне і нават атрымлівалі ад іх паведамленні з правакацыйнымі пытаннямі. Пра гэта распавядаюць дзесяткі рэпрэсаваных.

Цікавасць да сацыяльных сетак у беларускіх спэцслужбаў паўстаў невыпадкова. Менавіта з дапамогай Інтэрнэту і сацыяльных сетак грамадзяне Беларусі спрабавалі прарваць інфармацыйны вакуум у краіне напярэдадні выбараў. Таму нароўні з вядомымі палітыкамі пад каток рэпрэсій трапілі і стваральнікі найбуйнейшых інтэрнэт-пляцовак. Так, адміністратара групы "Вконтакте" "Мы за Вялікую Беларус" Сяргея Паўлюкевіча, які аб'яднаў больш за 150 тысяч чалавек, падчас 10-суткавай адсідкі неаднаразова спрабаваў завербаваць КДБ, а пасля выхаду ў ягонай кватэры быў праведзены ператрус і канфіскаваны кампутар.

За месяц арыштаў і ператрусаў былі канфіскаваныя сотні кампутараў па ўсёй краіне. Гэта самы просты спосаб атрымаць доступ да канфідэнцыйнай інфармацыі інтэрнэт-карыстальніка.

Яшчэ адным верагодным спосабам ўзлому можна лічыць адключэнне шыфравання па https-пратаколу у дзень выбараў 19 снежня, што прывяло да блакавання GMail і Facebook. Большасць сусветных сэрвісаў пры аўтарызацыі выкарыстоўвае шыфраванне. Блакаванне 443 порта дазваляе перахопліваць альбо сведчыць аб жаданні перахапіць паролі доступу да асабістых акаўнтаў интерет-карыстальнікаў. Магчыма, гэта стала пабочным эфектам ад працы так званага "бульбянога файрвола". Нельга выключаць, што зараз усе беларусы, якія спрабавалі трапіць у свае акаўнты ў тым жа "Вконтакте" 19 снежня, пакінулі копію пароля ў ААЦ.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках