19 траўня 2024, Нядзеля, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генпракуратура: «Еўрарадыё» абшукалі і правялі канфіскацыю законна

7

Дзеянні супрацоўнікаў КДБ, якія правялі 25 снежня 2010 г ператрус у памяшканні менскага карпункту "Еўрапейскага радыё для Беларусі" і вынеслі адтуль практычна ўсё абсталяванне ў адсутнасць супрацоўнікаў, адпавядалі заканадаўству.

Пра гэта гаворыцца ў адказе з Генеральнай пракуратуры на зварот "Еўрарадыё" пра правамоцнасці дзеянняў супрацоўнікаў упраўлення КДБ па Менску і Менскай вобласці, паведаміў БелаПАН прэзыдэнт праўлення радыё Зміцер Новікаў.

Генпракуратура у сваім адказе тлумачыць, што прысутнасць супрацоўнікаў падчас ператрусу не з'яўляецца абавязковай. Артыкул 204 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса вызначае, што пры аглядзе жылля і іншага законнага валодання павінная быць забяспечаная прысутнасць паўнагадовай асобы, што пражывае ў ім . "У выпадку немагчымасці ягонай прысутнасці запрашаюцца прадстаўнікі арганізацыі, якая ажыццяўляе эксплуатацыю жыллёвага фонду, або мясцовага выканаўчага і распарадчага органа", - гаворыцца ў КПК. Пры ператрусе ў офісе "Еўрарадыё" панятым быў інжынер галоўнага гаспадарчага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта.

"Тое, што адбылося, на мой погляд, з'яўляецца бязмежжам, - сказаў Новікаў. - Да гэтага часу ў мяне нават няма афіцыйнай інфармацыі з КДБ аб тым, што ператрус і канфіскацыя тэхнікі былі праведзеныя менавіта іхнімі супрацоўнікамі. Як кіраўнік я не маю ніякіх афіцыйных дакументаў на гэты конт". Па яго словах, КДБ да гэтага часу не адказаў на ліст "Еўрарадыё", хоць месяцовы тэрмін з дня адпраўкі звароту ўжо прайшоў.

Нягледзячы на канфіскацыю апаратуры, "Еўрарадыё" працуе, адзначыў Новікаў. "Аб тым, калі нам вернуць тэхніку, невядома. Казаць аб тым, што праца журналістаў цяпер камфортная, не прыходзіцца. У Беларусі ўвогуле цяжка працаваць журналістам. Такая праца, такія часы", - дадаў ён.

У лістападзе 2010 года МЗС зноў выдаў "Еўрарадыё" акрэдытацыю на адзін год - да 10 лістапада 2011 года. Карпункт радыё быў адкрыты ў лістападзе 2009 года.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках