27 снежня 2024, Пятніца, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што такое "дзікасць" па Пракаповічу?

129
Што такое "дзікасць" па Пракаповічу?

Сёння заслужаны будаўнік БССР і па сумяшчальніцтве кіраўнік Нацбанка Беларусі Пётр Пракаповіч зрабіў некалькі сенсацыйных заяваў на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Возьмем у доўг ўсяго 2 млрд даляраў

Па-першае, Беларусь у 2011 годзе рэзка скароціць знешнія запазычанні. Па планах, Пётр Пятровіч думае пазычыць 1 млрд еўрабондаў, 8 млрд расейскіх рублёў праз размяшчэнне аблігацый у Расеі і па дробязі са сродкаў Еўразійскай фонду "у межах квоты", перадае "Интерфакс Запад".

"Іншыя запазычанні на 2011 год не прадугледжаныя", - падкрэсліў Пётр Пракаповіч, нагадаўшы, што браць у доўг забараніў Лукашэнка.

Усе надзеі Пётр Пятровіч ускладае на АЭП, уступленне у якую чамусьці дазволіць скараціць дэфіцыт знешняга гандлю адразу ў 2 разы.

"У нас ёсць усе магчымасці знізіць дэфіцыт знешняга гандлю да 9% ВУП, гэта значыць практычна ў два разы ў параўнанні з узроўнем 2010 года", заявіў галоўны банкір краіны.

Друкаваны станок Расеі

Па-другое, ідэя ўвядзення адзінай валюты ў межах АЭП з наднацыянальным эмісійным цэнтрам здаецца Пятру Пятровічу цалкам рэальнай.

"Пераход на адзіную валюту - гэта нармальная перспектыва для ўсіх, у тым ліку для Адзінай эканамічнай прасторы", - сказаў П. Пракаповіч на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

"Казахстан ўжо прапанаваў сваю схему, і мы прапануем сваю схему. Гэта будзе адзіная валюта ў межах АЭП, і ўсе краіны будуць мець роўныя магчымасці па яе выкарыстанні", - сказаў Пракаповіч. Трэба меркаваць, Пётр Пятровіч спадзяецца друкаваць грошы для трох краін адразу.

Што такое дзікасць?

Па-трэцяе, Пётр Пракаповіч лічыць дзікасцю магчымае ўвядзенне эканамічных санкцый з боку Еўразвяза ў дачыненні Беларусі.

"Увядзенне эканамічных санкцый у 21-м стагоддзі гэта, па меншай меры, дзікасць", - заявіў Пракаповіч на прэс-канферэнцыі ў Менску.

На ягоную думку, гэтыя санкцыі будуць безвыніковымі. "Эканамічныя санкцыі ва ўмовах глабальнай эканомікі не могуць даць вынік", - лічыць кіраўнік Нацбанка.

Пры гэтым ён упэўнены, што Еўразвяз не вырашыцца пайсці на жорсткія эканамічныя санкцыі ў дачыненні Беларусі. "Я не бачу падставаў таго, што палітычныя заявы могуць дайсці да крытычных рашэнняў. Эканамічны характар не дазваляе іх прыняць", - сказаў П. Пракаповіч.

На ягоную думку, у выпадку ўвядзення санкцый з боку ЕЗ, гэты факт часова ўскладніць сітуацыю ў эканоміцы Беларусі, але не здзейсніць на яе глабальнага негатыўнага ўплыву.

Напісаць каментар 129

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках