Галандскі дэпутат паставіў пытанне аб прызнанні беларускіх дэмакратаў законнымі прадстаўнікамі Беларусі
69- 4.01.2011, 12:25
Пітэр Омтзігт звярнуўся да Камітэта Міністраў Савета Еўропы з патрабаваннем прызнаць апазіцыю як законнага прадстаўніка беларускага народа.
"Сітуацыя ў Беларусі выклікае моцную трывогу. Таму сёння я вынес гэтыя пытанні на абмеркаванне Камітэта Міністраў Савета Еўропы. Яны будуць у хуткім часе апублікаваныя, і я спадзяюся атрымаць адказы Савета міністраў, які складаецца з 47 міністэрстваў замежных спраў", паведаміў дэпутат парламента Нідэрландаў ад Хрысціянскай дэмакратычнай партыі (CDA), сябар Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, Пітэр Омтзігт charter97.org.
"Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 19 снежня 2010 г былі праведзеныя несумленна", адзначае палітык.
Дэпутат паставіў перад міністрамі наступныя пытанні:
- Ці згодны Камітэт Міністраў з тым, што пазбаўленыя волі кандыдаты з'яўляюцца палітзняволенымі, або яны давяраюць бесстароннасці беларускай судовай сістэмы?
- Ці будзе Камітэт Міністраў абмяркоўваць і ўводзіць забарону на выдачу віз для беларускіх чыноўнікаў у сувязі з тым, што кандыдаты ў прэзідэнты знаходзяцца ў турме?
- Ці зробіць Камітэт Міністраў афіцыйную заяву са сваёй пазіцыяй і асуджэннем бягучай палітычнай сітуацыі ў Беларусі?
- Ці наладзіць цяпер Камітэт Міністраў афіцыйныя сувязі з апазіцыяй як законнымі прадстаўнікамі беларускага народа?
- Ці можа Камітэт Міністраў адказаць на гэтыя пытанні перад тым, як адкрыецца першая частка сесіі Парламенцкай Асамблеі ў 2011?