24 снежня 2024, aўторак, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санкцыі

78
Санкцыі

Сёння, пры абмеркаванні беларускай сітуацыі, самае папулярнае слова - "санкцыі". Варыятыўнасць іх ужывання настолькі шырокая, што толькі вызначэнне спектру іх прымянення ўжо дазваляе весці неабыякія палітычныя гульні.

Сёння можна з упэўненасцю сказаць, што адзінай краінай, якая будзе паслядоўна і метадычна біць беларускі рэжым санкцыямі - гэта ЗША. І гутарка Ірыны Красоўскай і Наталлі Каляды з Хілары Клінтан гэты тэзіс цалкам пацвярджае. Адзін з вядучых амерыканскіх палітыкаў, калі гаворка зайшла аб забароне на ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША, сказаў: "Я пастараюся дабіцца максімальнага пашырэння спісу, у тым ліку і для спадара Мартынава". Мабыць, падобнага прэцэдэнту ў гісторыі дыпламатыі яшчэ не было - міністр замежных спраў, які не мае права ўезду ў іншыя краіны.

У Еўропе усё значна больш складана. Тут ёсць прыхільнікі трох розных варыянтаў ўвядзення санкцый.

Ястрабы. Раней пуставаў спіс прыхільнікаў жорсткай пазіцыі па стаўленні да "апошняй дыктатуры Еўропы", сёння актыўна папаўняецца. Галоўную ролю тут іграюць Польшча, Чэхія, Германія, Швецыя, Вялікабрытанія і Галандыя. Першыя чатыры краіны раней знаходзіліся ў лагеры "галубоў" і на працягу многіх гадоў падлашчваліся да рэжыма Лукашэнкі. Але гэтыя гульні прывялі да таго, што на кану апынуліся кар'еры чатырох еўрапейскіх міністраў замежных спраў, якія іграюць у Еўропе вядучыя ролі - Шварцэнберга, Сікорскага, Вестервеле і Більта. Пасля "ночы доўгіх нажоў" 19 снежня ў іх не засталося выбару, акрамя як ўзначаліць лагер самых жорсткіх праціўнікаў Лукашэнкі. Галандыя традыцыйна імкнецца пакідаць мараль у арсенале сваіх палітычных вартасцяў, а з'яўленню сярод "ястрабаў" Вялікабрытаніі Беларусь абавязаная Глабальнай міжнароднай артыстычнай кампаніі, якая праводзіцца Беларускім Свабодным тэатрам. Менавіта дзякуючы ўключэнню велізарнай колькасці артыстаў, грамадскіх дзеячаў і палітыкаў у гэты праект, урад Кэмерана ўлавіў нарэшце сігнал аб беларускай сітуацыі.

Галубы. Лагер прыхільнікаў беларускага дыктатара сёння адкрыта ўзначальвае Італія, якая выступае супраць любых санкцый. Актыўнымі кампаньёнамі італьянцаў выступаюць Літва і Латвія, якія спадзяюцца атрымаць ад Лукашэнкі эканамічныя прэферэнцыі за адмову ад маральнай пазіцыі. Прычым, Літва, падтрымліваючы Лукашэнку, ставіць на кон кар'еру свайго прэзідэнта Далі Грыбаўскайтэ, якая адчувае да яго сапраўдную сімпатыю. Ейная страсць паставіла крыж на традыцыйна добрых адносінах літоўскіх першых асоб з амерыканскім кіраўніцтвам. Тыя амерыканскія палітыкі, якія не цырымоняцца у выказваннях, называюць яе "fat cow"; тыя, што мякчэйшыя, ацэньваюць літоўскага прэзідэнта як жанчыну "не вельмі разумную". Сёння, калі сустракаеш кагосьці з літоўскіх дыпламатаў за мяжой, яны абавязкова кажуць - "вы ж разумееце, што наш прэзыдэнт - гэта не ўся Літва, як і Лукашэнка - не ўся Беларусь".

Страўсы. Самы шматлікі блок краін. Гэта тыя, хто не хоча нічога ведаць пра Беларусь, і ўжо, тым больш, прымаць нейкія рашэнні. Сярод іх ёсць тыя, у якіх у пяску знаходзіцца толькі дзюба, а ёсць тыя, у каго з пяску тырчыць толькі падабенства хваста. Тыя ж Партугалія, Іспанія ці Францыя з задавальненнем не рабілі б нейкіх рэзкіх рухаў, пакінуўшы ўсё, як ёсць. Але жаданне ўдзельнічаць у палітычных працэсах ўсё ж такі вымусіць разводзіць іх па лагерах.

Адміністрацыя Лукашэнкі мабілізуе сёння ўсе свае групы ўплыву, уключаючы ценявыя беларускія пралукашэнкаўскія групы, якія працуюць у еўраструктурах. Да прыкладу, на паседжанне Еўрапарламента 12 студзеня яны лабіруюць прысутнасць там толькі двух персон: Аляксандра Мілінкевіча, які адкрыта падтрымлівае пашырэнне дыялогу з Лукашэнкам, і прэзідэнта Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанны Літвіной, якая зусім не мае якой бы та ні было палітычнай пазіцыі. Усе спробы ўключыць у групу сястру Андрэя Саннікава Ірыну Багданаву, або дырэктарку Беларускага Свабоднага тэатра Наталлю Каляду, якія толькі што сустракаўся з Дзяржсакратаром ЗША і прадстаўнікамі Кангрэсу ЗША, былі асуджаныя на няўдачу.

У арсенале групы Мілінкевіча дзве праграмы: праграма максімум - дамагчыся неаднаўлення санкцый супраць рэжыму; праграма мінімум - спыніцца толькі на візавых абмежаваннях. Любыя спробы ўвядзення эканамічных санкцый будуць тарпедавацца гэтай групай з матывацыяй "санкцыі ніколі нічога не давалі" (хоць, менавіта санкцыі і прыводзілі да вызвалення палітвязняў і саступак рэжыму) і "ад гэтага стане жыць горш толькі радавым беларусам" (як быццам цяпер простым беларусам стане жыць лягчэй).

Пазіцыйная барацьба прыхільнікаў прэсінгу беларускага рэжыму, безумоўна, працягнецца - 12 студзеня не апошні дзень жыцця. І, у канчатковым выніку, пераможа шлях жорсткага супрацьстаяння - ведаючы Аляксандра Лукашэнку два дзесяткі гадоў, у гэтым сумнявацца не прыходзіцца.

kilgor-trautt.livejournal.com

Напісаць каментар 78

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках