На мяжу вярнуліся «чорныя спісы»?
- 10.10.2011, 9:38
8 кастрычніка на гродзенскім чыгуначным вакзале памежнікі забралі пашпарты ў праваабаронца Віктара Сазонава і журналіста Яна Романа, якія вярталіся з Беластока.
Прычынаў такога пільнай кантролю ім не патлумачылі. Абодвух некаторы час пратрымалі ў мытным зале вакзала, але калі затрыманыя сталі патрабаваць кнігу скаргаў, ім аддалі пашпарты і прапусцілі, паведамляе ПЦ «Вясна».
З часу кампаніі па выбарах прэзідэнта ў 2010 годзе падобных праблемаў у гарадзенскіх грамадзкіх актывістаў пры перасячэнні мяжы не было. Магчыма, улады зноў вярнулі «чорны» спіс, згодна з якім перамяшчэнне праз мяжу грамадскіх актывістаў кантралюецца асабліва пільна.
Але верагоднай уяўляецца і тая версія, што яшчэ з раніцы быў загад кантраляваць праваабаронцаў і журналістаў напярэдадні Народнага сходу - да вечара «арыентоўкі» папросту не паспелі зняць.