9 чэрвеня 2026, aўторак, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санкцыі ЕЗ пашыраюцца

17
Санкцыі ЕЗ пашыраюцца

На пасяджэнні Рады міністраў замежных справаў краін Еўразвяза 10 кастрычніка ў Люксембургу абмяркоўваецца сітуацыя ў Беларусі.

Як паведамляе прэс-служба Рады ЕЗ, пасяджэнне кіраўнікоў МЗС пройдзе пад старшынствам вярхоўнага прадстаўніка Еўразвяза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

«Двухбаковы падыход ЕЗ адносна Беларусі камбінуе крытычнае стаўленне да рэжыму і падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы. - Было прынята пад увагу вызваленне некаторых палітычных зняволеных. Але для любога аднаўлення адносінаў з Беларуссю абавязковай умовай з'яўляецца вызваленне і рэабілітацыя ўсіх палітвязняў».

Акрамя таго, паведамляе БелаПАН, чакаецца, што ў сувязі з працяглымі рэпрэсіямі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці, палітычнай апазіцыі і незалежнай прэсы Рада міністраў замежных справаў ЕЗ падоўжыць санкцыі, якія дзейнічаюць у дачыненні да Беларусі, да 31 кастрычніка 2012 года.

Санкцыі забараняюць ўезд на тэрыторыю ЕЗ 192 беларускім чыноўнікам, якія адказныя за парушэнне міжнародных выбарчых стандартаў пры правядзенні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, за жорсткі разгон дэманстрацый і ціск на грамадзянскую супольнасць і апазіцыю. Санкцыі таксама мяркуюць замарозку іхніх рахункаў.

Акрамя таго, ЕЗ увёў санкцыі ў дачыненні да трох беларускіх прадпрыемстваў.

У парадак дня пасяджэння Рады міністраў замежных справаў 10 кастрычніка акрамя Беларусі ўключаныя пытанні аб сітуацыі ва Украіне, Лівіі, Сірыі, Тунісе і Емене. Таксама плануецца абмеркаваць працэс мірнага ўрэгулявання блізкаўсходняга канфлікту і сітуацыі з правамі чалавека ў Іране.

Чакаецца, што па выніках пасяджэння можа быць адобраны шэраг рэзалюцый.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках