9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Ус: Не ведаю, наколькі паказанні Рымашэўскага паўплывалі на маё пакаранне

74
Зміцер Ус: Не ведаю, наколькі паказанні Рымашэўскага паўплывалі на маё пакаранне

Кандыдат у прэзідэнты распавёў, што ў ягонай крымінальнай справе фігураваў пратакол допыту лідэра партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталя Рымашэўскага.

Падчас онлайн-канферэнцыі на сайце «Радыё Свабода» Зміцер Ус, сярод іншага, адказаў на пытанне, якую ролю адыграў іншы экс-кандыдат Віталь Рымашэўскі ў ягоным пакаранні.

Зміцер Ус адказаў наступнае: «У крымінальнай справе маёй і Статкевіча ёсць пратакол допыту Рымашэўскага, дзе гаворыцца, што ў нас была сустрэча з ім і ён выказваў сваё меркаванне з нагоды маіх словаў, што трэба было б арыштаваць Лукашэнку. Гэта зафіксавана ў пратаколе. Я не ведаю, наколькі гэта паўплывала на маё пакаранне, але гэта было».

Зміцер Ус, нагадаем, быў прысуджаны да 5,5 гадоў пазбаўлення волі, Мікалай Статкевіч - да 6 гадоў.

Напісаць каментар 74

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках