Дактаранта Гданьскага універсітэта хочуць забраць у беларускае войска
13- 10.10.2011, 13:06
Грамадскаму актывісту з горада Шклова Магілёўскай вобласці Андрэю Кастусёву прыйшлі ўжо дзве позвы з мясцовага ваенкамата з запрашэннем з'явіцца ў гэтую ўстанову.
Ваенкамат прапануе маладому чалавеку рыхтавацца да службы ва ўзброеных сілах Рэспублікі Беларусь, перадае ПЦ «Вясна».
Між тым Андрэй Кастусёў меў законную адтэрміноўку ад прызыву ў беларускае войска да канца кастрычніка гэтага года, бо ў межах праграмы Каліноўскага праходзіў навучанне ў Гданьскім універсітэце ў Польшчы. Пасля заканчэння універсітэта малады чалавек паспяхова абараніў званне магістра па спецыяльнасці «эканоміка электроннага бізнесу», паказаў добрыя веды і яму прапанавалі працягнуць навучанне ў дактарантуры Гданьскага універсітэта. У дактарантуру Андрэй быў залічаны пасля паспяховай здачы экзаменаў. Таму, згодна з беларускім заканадаўствам, адтэрміноўка ад прызыву павінная быць працягнутая да канца навучання Андрэя ў дактарантуры.
- Першая позва з'явіцца ў Шклоўскі райваенкамат для праходжання ўсіх неабходных працэдур па падрыхтоўцы да службы ва ўзброеных сілах прыйшла Андрэю яшчэ ў канцы верасня. Хоць у яго была законная адтэрміноўка ад прызыву да канца кастрычніка ў сувязі з навучанем у Гданьскім універсітэце. Другая позва адпраўленая на мінулым тыдні. Сын вымушаны быў прыехаць з Польшчы, каб падаць у ваенкамат даведку пра тое, што ён працягвае навучанне ў дактарантуры Гданьскага універсітэта. Спадзяюся, што мы здолелі пераканаць супрацоўнікаў Шклоўскага ваенкамата ў тым, што Андрэй не ўхіляецца ад вайсковай службы, - распавядае бацька Андрэя, палітык Рыгор Кастусёў.
Андрэй Кастусёў з'яўляецца актыўным членамсябрамшклоўскай арганізацыі партыі і Руху БНФ «Адраджэньне». У свой час ён скончыў з чырвоным дыпломам ліцэй у Магілёве, з-за пераследу з боку ўладаў быў вымушаны працягнуць навучанне за мяжой у межах праграмы Каліноўскага.