9 чэрвеня 2026, aўторак, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Някляеву пагражаюць «рэальным» тэрмінам

15
Някляеву пагражаюць «рэальным» тэрмінам

Кандыдат у прэзідэнты 10 кастрычніка ў другі раз папярэджаны крымінальна-папраўчай інспекцыяй Ленінскага раёна Менска аб недапушчальнасці парушэння рэжыму адбыцця пакарання.

І пра тое, што суд можа ператварыць умоўнае пакаранне ў рэальнае.

Пра гэта «Беларускаму партызану» паведаміў сам Уладзімір Някляеў.

- 8 кастрычніка да мяне былі здзейсненыя адразу тры візіты міліцыі: перад Народным сходам, пасля Народнага сходу і бліжэй да ночы. У адзін з візітаў мне і прынеслі позву з’явіцца 10 кастрычніка а 11-й гадзіне ў крымінальна-папраўчую інспэкцыю. У інспекцыі мне вынеслі другое афіцыйнае папярэджанне за тое, што я парушыў ўмовы адбывання пакарання. І што для мяне як злоснага парушальніка умоваў суд можа ўмоўнае пакаранне зрабіць рэальным. Я напісаў у адказ, што я вольны чалавек, не прызнаю сябе злачынцам, не прызнаю папярэджанне і не прымаю.

Інспекцыя робіць усё гэта не па сваім жаданні. Вядома, што яна выконвае ўказанні зверху. Трэба стварыць законную падставу для незаконнага дзеяння. Стаіць задача назбіраць як мага больш «доказаў» маёй непапраўнасці, каб у судзе сказаць: гэта злосны парушальнік рэжыму, мы яго пашкадавалі, праявілі гуманізм, а ён злосна парушае рэжым. І адправіць у месцы не гэтак аддаленыя, - лічыць Уладзімір Някляеў.

Нагадаем, што 20 мая палітык судом Фрунзенскага раёна Менска быў прысуджаны да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай прысуду на два гады і знаходзіцца ў сувязі з гэтым пад наглядам органаў унутраных справаў.

9 верасня суд Ленінскага раёна г. Менска зрабіў больш жорсткімі палітыку ўмовы адбывання пакарання. У прыватнасці, ён абавязаны раз на тыдзень адзначацца ў органах унутраных спраў, якія пастаянна знаходзіцца ва ўласнай кватэры з 20.00 да 06.00 і не пакідаць межы Менска. Таксама істотна абмежаванае ягонае права на грамадска-палітычную дзейнасць: палітыку забаронена ўдзельнічаць у масава-палітычных мерапрыемствах і выступаць у якасці іх арганізатараў.

Першае папярэджанне У. Някляеў атрымаў за паездку ў Варшаву на саміт «Усходняга партнёрства».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках