9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аун Сан Су Чжы выказала салідарнасць Алесю Бяляцкаму

4
Аун Сан Су Чжы выказала салідарнасць Алесю Бяляцкаму

Адна з самых вядомых у свеце дысідэнтак, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру Аун Сан Су Чжы з Бірмы далучылася да міжнароднай кампаніі ў абарону праваабаронца, які пераследуецца ўладамі Беларусі.

Даведаўшыся аб сітуацыі з вядомым беларускім праваабаронцам Алесем Бяляцкім, Аун Сан Су Чжы падтрымала яго, адправіўшы ў менскае СІЗА паштоўку са словамі салідарнасці.

Аун Сан Су Чжы - м’янманская палітычная дзяячка, лідэрка апазіцыі ваеннай хунце. Нарадзілася 19 чэрвеня 1945 года ў Рангуне (Бірма) у сям'і лідэра руху за незалежнасць Бірмы Аун Сана, забітага ў 1947 годзе. Пакінула Бірму ў 1960 годзе. Скончыла Оксфардскі універсітэт, жыла ў Англіі. У 1988 годзе вярнулася на радзіму. У верасні 1988 года стала адной з лідэрак апазіцыйнай Нацыянальнай лігі за дэмакратыю. На выбарах у маі 1990 года НЛД атрымала больш за 80% месцаў у парламенце М'янмы (да 1989 года - Бірма), аднак кіруючы рэжым ігнараваў вынікі выбараў.

У 1990 годзе стала лаўрэаткай прэміі памяці прафесара Таролфа Рафто. У кастрычніку 1991 года стала лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі міру, аднак улады не дазволілі ёй выехаць за мяжу, каб атрымаць узнагароду. З 1989 па 1995 і з 2000 па 2002 знаходзілася пад хатнім арыштам. У маі 2003 года зноў была арыштаваная, пазней змешчаная пад хатні арышт, які падоўжыўся на гэты раз да 13 лістапада 2010 года.

У 2007 годзе па рашэнні канадскага парламента ёй было прысвоенае ганаровае грамадзянства Канады. У 2008 годзе яна ўзнагароджаная вышэйшай узнагародай ЗША - Залаты медалём Кангрэса.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках