9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У парку Горкага высякаюць векавыя дрэвы (Фота)

70

Жыхары Менска, што ладзілі шпацыры ў сталічным парку імя Горкага, мелі нагоду жахнуцца: уздоўж шырокіх алей былі ссечаныя векавыя дрэвы.

Фотаздымкі пасечаных дрэваў, якія прастаялі ў парку ні адно дзесяцігоддзе, выклікалі шырокі рэзананс у сацыяльных сетках. А карэспандэнтка interfax.by паспрабавала высветліць, чым звінаваціліся векавыя дубы і асіны і з якой мэтай іх высякаюць у цэнтральным сталічным парку.

«На самой справе нічога страшнага не адбываецца, - запэўнілі супрацоўнікі парку ім. Горкага. - Старыя і хворыя дрэвы неабходна спілоўваць, каб яны не нарабілі нікому шкоды. А то ж бывалі выпадкі, калі дрэвы падалі і толькі цудам нікога не закраналі. Глядзіш на такое дрэва, а яно ўнутры гнілое, і аказваецца, што яно ледзь трымалася, да першага сур'ёзнага парыву ветру. У нас жа ўсе дрэвы на ўліку і пад назіраннем. Вось і цяпер - адбывалася планавае спілоўванне дрэваў, якія аджылі свой тэрмін».

На колькі менавіта менш дрэваў стала ў апошнія дні ў менскім парку імя Горкага, удакладніць не атрымалася.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках