23 красавiка 2024, aўторак, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка можа атрымаць прэмію Сахарава

22
Зміцер Бандарэнка можа атрымаць прэмію Сахарава

Беларускі палітвязень Зміцер Бандарэнка мае шанцы на атрыманне прэміі Сахарава гэтага года.

Рэпрэсаваны палітык трапіў у фінальную частку адбору намінантаў, заявілі ў чацвер агенцтву ЭФЭ крыніцы ў Еўрапейскім парламенце, перадае «Інтэрфакс Захад».

Зміцер Бандарэнка - давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава, асуджаны па справе «19 снежня» да двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.

Па дадзеных суразмоўцаў агенцтва, прэтэндэнтамі на прэмію таксама з'яўляюцца актывісты «арабскай вясны», і «Супольнасць Сан-Хасэ дэ Апартада», якая падвяргалася шматлікім нападам у Камулмбіі.

Рашэнне аб тым, хто варты прэміі Сахарава, будзе прынятае на наступным тыдні, адзначае ЭФЭ.

Еўрапарламент заснаваў прэмію «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава ў 1988 годзе. Яна ўручаецца штогод людзям і арганізацыям, якія праявілі сябе ў справе абароны правоў чалавека і фундаментальных свабодаў. Цырымонія адбываецца ў адзін з дзён каля 10 снежня. Гэтая дата абраная ў сувязі з падпісаннем 10 снежня 1948 года Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека ААН.

Першымі лаўрэатамі прэміі імя Сахарава ў 1988 годзе сталі савецкі дысідэнт Анатоль Марчанка (пасмяротна) і паўднёваафрыканскі змагар супраць апартэіду Нэльсан Мандэла.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках