20 красавiка 2024, Субота, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сакрэт Палішынеля: у Нацбанка няма ўласных золатавалютных рэзерваў

42
Сакрэт Палішынеля: у Нацбанка няма ўласных золатавалютных рэзерваў

Прыкладна 74% золатавалютных рэзерваў Нацбанка РБ сфарміраваныя за кошт доўгу ў замежнай валюце перад камерцыйнымі банкамі краіны.

Гэтую інфармацыю пацвердзіла сёння кіраўніца Нацбанка РБ Надзея Ермакова.

На 1 кастрычніка ЗВР НБ РБ складалі 4,715 млрд. даляраў, з якіх 3,5 млрд. - доўг перад банкамі.

«Каля 3,5 млрд. даляраў», - сказала Ермакова.

Гаворка ідзе аб угодах СВОП на тэрмін большы за 12 месяцаў, за кошт якіх Нацбанк актыўна ратаваў ЗВР ад рэзкага зніжэння на працягу мінулых гадоў (у асноўным у 2010 годзе), атрымліваючы ад банкаў у доўг замежную валюту і падаючы ім наўзамен рублёвую ліквіднасць па ўмовах, якія далёкія ад ідэалу для рэгулятара, але вельмі выгадныя для банкаў. Нацбанк за карыстанне валютай плаціць банкам ўзнагароджанне ў памеры 0,5%, у сваю чаргу банкі атрымалі беларускія рублі пад 4% гадавых (бягучыя стаўкі на рублёвым міжбанку - 50-52%).

Нядзіўна, што кіраўніца НБ РБ не стала называць страту Нацбанка ад такіх аперацый, піша АФН.

«Трэба падлічыць», - сказала Ермакова.

Між тым, па дадзеных на 1 верасня балансавая страта Нацбанка ад аперацый СВОП дасягнула сумы ў 9 трлн. рублёў.

Як паведамлялася, Беларусь у межах крэдыту АКФ ЕўрАзЭС ўзяла на сябе абавзяальніцтва скарачаць валютную запазычанасць перад банкамі за кошт адмовы ад пралангацыі дамоваў, па якіх заканчваецца тэрмін дзеяння.

«Мы па плане, па тэрміне наступлення выконваем у поўным аб'ёме свае абавязальніцтвы», - пацвердзіў намеснік старшыні Нацбанка Тарас Надольны выкананне беларускім бокам сваіх абавязальніцтваў як перад банкамі, так і перад АКФ ЕўрАзЭС.

«Гэтая запазычанасць будзе стала змяншацца, і цалкам мы ад яе пазбавімся да 2016 года», - паведаміў Надольны.

Пры гэтым ён удакладніў, што першапачатковыя ўмовы ўгодаў СВОП не будуць пераглядацца.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках