9 чэрвеня 2026, aўторак, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Бандарэнка выступіць у ААН з дакладам аб катаваннях у Беларусі

8
Андрэй Бандарэнка выступіць у ААН з дакладам аб катаваннях у Беларусі

11 лістапада ў Жэневе на 47-й сесіі ААН Камітэт супраць катаванняў разгледзіць справаздачу Беларусі аб выкананні Канвенцыі ААН аб забароне катаванняў і іншых відаў жорсткага і бесчалавечнага абыходжання.

У ходзе слуханняў на Камітэце будуць прадстаўленыя два беларускія даклады. Акрамя справаздачы афіцыйнай беларускай дэлегацыі будзе заслуханы альтэрнатыўны даклад, падрыхтаваны беларускімі няўрадавымі арганізацыямі і праваабаронцамі (камітэтам «Салідарнасць», Прававой ініцыятывай, Беларускім Хельсінкскім камітэтам, Цэнтрам прававой трансфармацыі, інфармацыйна-асветніцкага установай «Платформа»), перадае «Радыё Свабода».

У Жэневе з гэтым альтэрнатыўным дакладам выступіць кіраўнік «Платформы» Андрэй Бандарэнка. Справаздача ўключае ў сябе факты катаванняў палітвязняў, а таксама асуджаных розных калоній, невыкананне Беларуссю міжнароднага і нацыянальнага заканадаўства ў галіне правоў чалавека.

Канвенцыя ААН супраць катаванняў была прынятая 10 снежня 1984 года. Да яе далучылася 58 дзяржаваў. Сябар ААН - Беларусь ратыфікавала дакумент 29 снежня 1987 указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках