28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАЗ могуць прадаць за $600-720 мільёнаў

37
МАЗ могуць прадаць за $600-720 мільёнаў

Менскі аўтамабільны завод (МАЗ) перад чаканай угодай з кампаніяй «РТ-Авто» (аўтамабільны холдынг «Ростехнологий») можа быць ацэнены ў $600-720 млн.

«Кошт «МАЗа» ў 2,5-3 разы ніжэйшы, чым «КАМАЗа», - сказала крыніца «Інтэрфакс-Захад», знаёмая з ходам угоды, аднак яна не ўдакладніла лічбу.

Па адзнацы аналітыкаў кампаніі «ВТБ Капітал», рынкавы кошт «КАМАЗа» ў цяперашні час складае каля $1,8 млрд.

Такім чынам, кошт «МАЗа» знаходзіцца ў дыяпазоне $600-720 млн.

Раней паведамлялася, што «РТ-Авто» плануе да канца года завяршыць угоду па набыцці акцый «МАЗа».

Генеральны дырэктар ГК «Ростехрологии» Сяргей Чэмезаў казаў, што адзін з варыянтаў угоды - гэта стварэнне СП на парытэтных пачатках, куды можа ўвайсці 49,9% «КАМАЗа», 49,9% «МАЗа» і яшчэ шэраг беларускіх прадпрыемстваў. Між тым ён ўдакладняў, што 49,9% «КАМАЗа» «каштуюць нашмат даражэй», чым той жа пакет акцый «МАЗа».

«МАЗ» прапануе прадаць 25% акцый групе «ГАЗ» і ўнесці 48% у холдынг «Расбелаўта», створаны з «Камазам».

У канцы чэрвеня першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка заяўляў, што рэспубліка разлічвае да канца 2011 года выйсці на падпісанне дакументаў па стварэнні холдынгу «Расбелаўта». Пры гэтым У. Сямашка адзначаў, што гаворка ідзе не аб продажы актываў «МАЗа», а аб стварэнні холдынгу «Расбелаўта» са штаб-кватэрай у Маскве.

«Растэхналогіі» у лютым 2011 года накіравалі кіраўніцтву Беларусі прапанову аб аб'яднанні «КАМАЗа» і «МАЗа». У маі адбылося першае пасяджэнне працоўнай групы па пытанні аб'яднання дзвюх кампаній.

Менскі аўтамабільны завод - найбуйнейшае прадпрыемства Беларусі па выпуску вялікагрузнай аўтамабільнай, а таксама аўтобуснай і спецыяльнай тэхнікі. У пачатку 2009 года «МАЗ» быў ператвораны з рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства ў ААТ са 100%-ай дзяржаўнай уласнасцю.

Завод з'яўляецца галаўным прадпрыемствам ВА «БелаўтаМАЗ», куды ўваходзяць яшчэ 6 прадпрыемстваў машынабудавання, якія спецыялізуюцца ў асноўным на вытворчасці дэталяў, вузлоў і камплектуючых.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках