Алег Арлоў: Законы існавалі і ў нацысцкай Германіі
8
14:02, — Рэлігія
Кіраўнік расейскага праваабарончага цэнтра «Мемарыял» Алег Арлоў лічыць, што працэс над Бяляцкім з'яўляецца палітычным.
Ён нагадвае, што ў нацысцкай Германіі таксама былі законы, але потым судзілі суддзяў, якія іх выконвалі.
«Я прыехаў, паколькі Алесь - мой сябар. Мы з ім даўно знаёмыя. Я яго ведаю як адважнага і цудоўнага чалавека і сапраўднага праваабаронца. Гэта, перш за ўсё. Па-другое, я прыехаў, таму што судзяць майго калегу, праваабаронца. Гэта палітычны працэс. Гэта трэба бачыць, назіраць і, чым магчыма, дапамагчы Алесю.
Спачатку ўлады ствараюць усе ўмовы, калі ў супярэчнасць з нормамі права грамадскія арганізацыі не могуць працаваць, ствараюцца ўсе ўмовы для таго, каб яны не працавалі. І потым пад надуманымі падставамі, нібыта чалавек парушае крымінальнае заканадаўства, судзяць. Узгадаем, што законы існавалі і ў нацысцкай Германіі. Але потым гэтых суддзяў судзілі за тое, што яны выконвалі гэтыя нібыта законы. Бо закон можа быць, але ён ніякага дачынення да права не мае. Вось мы сутыкаемся тут роўна з гэтым жа самым», - сказаў Алег Арлоў у інтэрв'ю Радыё «Свабода».
Экспарт
Новости партнеров




