Закон «Больш за трох не збірацца» ўступіў у сілу
108- 27.11.2011, 17:59
З 27 лістапада ўступіў у сілу закон аб масавых мерапрыемствах у новай рэдакцыі.
Ён быў прыняты дэпутатамі «палаты прадстаўнікоў», адобраны сябрамі «савета рэспублікі» і 8 лістапада падпісаны Лукашэнкам.
Дакумент афіцыйна апублікаваны 16 лістапада і ўступае ў сілу праз 10 дзён, то бок 27 лістапада 2011 года.
Папраўкі выклікалі шквал крытыкі боку грамадскасці, грамадзянскіх арганізацый краіны і Захаду.
Папраўкі мяркуюць аднясенне да тэрміна «пікетаванне» арганізаваныя з дапамогай Інтэрнэту і сацыяльных сетак зборы людзей. Акрамя таго, усталёўваецца, што да атрымання дазволу на правядзенне масавых мерапрыемстваў, іхнія арганізатары і іншыя асобы не маюць права размяшчаць у глабальнай сеткі і іншых інфармацыйных сістэмах інфармацыю аб даце і месцы іх правядзення.
Папраўкамі ў закон таксама ўрэгуляваны парадак аховы грамадскага парадку пры правядзенні масавых мерапрыемстваў па рашэнні дзяржаўных органаў. У прыватнасці, удакладняецца пералік суб'ектаў, якім прадастаўленае права на рэалізацыю такіх мерапрыемстваў.
Усталёўваецца забарона выступаць у якасці арганізатараў акцый для асоб, якія ўжо дапускалі парушэнне ў правядзенні масавых мерапрыемстваў на працягу аднаго года і атрымалі адміністрацыйнае спагнанне. Уводзіцца забарона на правядзенне некалькіх мерапрыемстваў у адным месцы і па адным маршруце.
Законапраектам пашыраны пералік месцаў, дзе правядзенне масавых мерапрыемстваў не дапускаецца. У прыватнасці, усталяваная дадатковая забарона на правядзенне масавых мерапрыемстваў на адлегласці не менш за 300 метраў ад ядзерных установак і аб'ектаў для захоўвання ядзерных матэрыялаў, у тым ліку адпрацаваных, менш за 100 метраў - ад вытворчасцей па выпуску зброі і боепрыпасаў, а таксама менш за 200 метраў ад будынкаў, дзе размешчаныя рэдакцыі аўдыёвізуальных СМІ, і ад тэлерадыёперадаючых станцый.
Папраўкі ў законапраект забараняюць арганізатарам і ўдзельнікам акцыі здзяйсняць любыя дзеянні, якія парушаюць нармальны ход масавага мерапрыемства, і падбухторваць да такіх дзеянняў любым метадам. Таксама забараняецца ўдзел у масавых мерапрыемствах у алкагольным і наркатычным ап'яненні.
Дакумент дазваляе праваахоўным органам усталяванне элементаў агароджы тэрыторыі правядзення масавага мерапрыемства, узаконьвае фота- і відэазапісу, ажыццяўленне прапускнога рэжыму.