23 лiстапада 2024, Субота, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля выканкамаў забаронена нават дыхаць

38
Ля выканкамаў забаронена нават дыхаць

Баранавіцкі гарвыканкам не задаволіў заяўку індывідуальнага прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса з просьбай падыхаць дзве гадзіны ў цэнтры горада.

Гэта стала вядома з ліста за подпісам кіраўніка справамі гарвыканкама Мікалая Хітрыка, які атрымаў заяўнік, паведамляе ПЦ «Вясна».

У лісце паведамляецца, што Мікалай Чарнавус нібыта парушыў арт. 2, 5, 8 Закона «Аб масавых мерапрыемствах», таму гарвыканкам не можа дазволіць дзве гадзіны глыбока дыхаць ля помніка Леніну.

Раней Мікалай Чарнавус прасіў раённыя ўлады перадаць баранавіцкім прадпрымальнікам у арэнду будынак закінутай фермы, але не атрымаў адказу на сваю просьбу. Пасля гэтага ён падаў іншыя заяўкі - на велапрабег супраць бюракратызму і марафонскую хаду з той жа мэтай. Аднак і ў гэтых «нетрадыцыйных» мерапрыемствах яму было адмоўлена. У такіх умовах прадпрымальнік папрасіў дазволіць яму хоць бы проста глыбока падыхаць дзве гадзіны ля помніка Леніну. Высветлілася, што і гэта ў Баранавічах нельга рабіць без спецыяльнага дазволу.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках